Навіны Акавіты



Iнфармацыйна- аналiтычны рэсурс Onliner.by падключыўся да службы Akavita.by

Апублікавана Fed в пят, 21/11/2003 01:00

Студыя «Санико» (у рамках праекта Akavita.by) і Onliner.by правялі перамовы аб двухбаковым супрацоўніцтве. У выніку перамоваў на старонках інфармацыйна-аналітычны рэсурсу Onliner.by размешчаны гіпертэкставы код статыстычнай службы «Акавіта». Карыстальнікі інтэрнэт-рэсурсу Onliner.by бачаць код у выглядзе кнопкі-банэра «Акавіта».

Размяшчэнне гіпертэкставага кода службы «Акавіта» забяспечвае маніторынг аўдыторыі Onliner.by з улікам геаграфічных асаблівасцяў карыстальнікаў. На сённяшні дзень штодзённая аўдыторыя Onliner.by складае больш за 5000 чалавек. «Онлайнер» з'яўляецца адной з найбуйнейшых рэкламных пляцовак беларускага Інтэрнэту.

Падключэнне інфармацыйна-аналітычнага рэсурсу «Онлайнер» забяспечвае службе «Акавіта» больш дакладны маніторынг глабальнай статыстыкі беларускага Інтэрнэту. «Акавіта» выступае ў ролі незалежнага крыніцы статыстычнай інфармацыі па аўдыторыі рэкламных пляцовак беларускага Інтэрнэту.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў.

Мінск, 21 лістапада 2003 года

Каментарыі0

Для каментавання увайдзіце ці зарэгіструйцеся